2 снежня 2022 года ў АДЗІ Цэнтральнага раёна г. Мінска прайшло мерапрыемства «Калі мы разам – мы мацнейшыя!».
Добрай традыцыяй ужо другі год запар становіцца ўдзел настаўнікаў і вучняў нашай школы ў гэтай акцыі. У гэтым годзе Дзіцячую музычную школу мастацтваў № 1 імя Л.П. Александроўскай прадставіла настаўнік Анастасія Несцярэўская.
У рамках мерапрыемства адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі «Я дарую Вам свой яркі свет» творчых работ падапечных цэнтра, пасля чаго ініцыятыву падхапілі студэнты філіяла БНТУ «Мінскі дзяржаўны тэхналагічны каледж» дабрачыннай акцыяй «Падары прыгажосць».
Мерапрыемства наведалі намеснік кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска С. Шэндзік, старшыня РГА «Белая Русь» Цэнтральнага раёна г. Мінска Г. Гузоўская, старшыня першаснай арганізацыі «Авіякампанія Белавія» РГА «Белая Русь» В. Шымкель.
Спадзяемся на працяг узаемнага творчага супрацоўніцтва з Цэнтрам дзённага знаходжання інвалідаў.