Прыём у Дзіцячую музычную школу мастацтваў №1 г.Мінска ажыццяўляецца па выніках праверкі здольнасцяў у рамках кантрольных лічбаў прыёму для атрымання дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі за кошт сродкаў бюджэту горада Мінска, штогод вызначаемых заснавальнікам – упраўленнем культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
У школе ажыццяўляецца навучанне на наступных аддзяленнях:
– аддзяленне духавых і ўдарных інструментаў (флейта, габой, кларнет, фагот, саксафон, труба, валторна, трамбон, тэнар-барытон, туба);
– аддзяленне народных інструментаў (акардэон, баян);
– аддзяленне струнных народных інструментаў (балалайка, гітара, домра, мандаліна, цымбалы);
– вакальна-харавое аддзяленне (харавыя спевы, народныя спевы);
– фартэпіяннае;
– аддзяленне струнных смычковых інструментаў (скрыпка, віяланчэль);
– аддзяленне мастацтва эстрады (сольныя спевы, бас-гітара, электрагітара, ударныя інструменты, саксафон, фартэпіяна).

Як праходзіць праверка здольнасцей?
Праверку творчых здольнасцей дзіцяці (праслухоўвання) праводзіць прыёмная камісія, якую ўзначальвае дырэктар школы. У склад камісіі ўваходзяць намеснікі дырэктара па асноўнай дзейнасці, загадчыкі аддзяленняў і адказны сакратар.
Праверка здольнасцяў уключае ў сябе:
– выкананне 2-3 куплетаў загадзя падрыхтаванай дзіцячай песні, якая адпавядае ўзросту і пеўчым здольнасцям дзіцяці;
– выкананне некалькіх нескладаных заданняў, якія тэстуюць слыхавыя дадзеныя, пачуццё рытму, памяці і эмацыйнай спагадлівасці (спевы гукаў, паўтор попевок, воплескі рытму).
Залічэнне ў школу
Залічэнне ў школу дзіцяці, якое паспяхова прайшло праверку здольнасцей, ажыццяўляецца на падставе заявы яго законнага прадстаўніка (запаўняецца ў школе).
АБАВЯЗКОВЫ ПАКЕТ ДАКУМЕНТАЎ, ЯКІ ПРАДСТАЎЛЯЕЦЦА ПРЫ ПРЫЁМЕ Ў ШКОЛУ:
1. Копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці або копія пашпарта дзіцяці беларускага ўзору;
2. Медыцынская даведка аб адсутнасці захворванняў і іншых супрацьпаказанняў да навучання ў музычнай школе;
3. Заява з указаннем даных пашпарта законнага прадстаўніка (запаўняецца ў школе);
4. Копія пасведчання шматдзетнай сям’і/дзіцяці-інваліда (пры наяўнасці) з заявай на вызваленне ад аплаты (запаўняецца ў школе).
Прыёмная камісія забяспечвае: прыём дакументаў, iх афармленне i захоўванне; падрыхтоўку графіка правядзення праверкі здольнасцяў; арганізацыю кансультацый; правядзенне праверкі здольнасцяў; аналіз і абагульненне вынікаў прыёму дакументаў, правядзення праверкі здольнасцяў; падрыхтоўку прапаноў па ўдасканаленні арганізацыі правядзення праверкі здольнасцяў; выкананне iншых функцый у рамках сваёй кампетэнцыі.
Праверка здольнасцяў

Праверка здольнасцяў пры прыёме ў нашу школу праводзіцца ў адпаведнасці з крытэрыямі ацэнкі ўзроўню развіцця здольнасцяў і ўключае ў сябе:
- выкананне 2-3 куплетаў загадзя падрыхтаванай дзіцячай песні, адпаведнай ўзросту і магчымасцям дзіцяці.
- выкананне некалькіх нескладаных заданняў, тэстуючых слыхавыя дадзеныя, пачуццё рытму, памяць і маторыку прэтэндэнта на навучанне ў музычнай школе.
З прыкладам, як праходзіць праверка здольнасцяў можна азнаёміцца па спасылке.
Залічэнне ў школу
Прыём у школу дзіцяці, які паспяхова прайшоў праверку здольнасцяў, ажыццяўляецца на падставе заявы яго законнага прадстаўніка пры прад’яўленні пасведчання аб нараджэнні (дзіцяці) і дакумента, які сведчыць асобу (законнага прадстаўніка). Дадаткова падаецца ксеракопія пасведчання аб нараджэнні, медыцынская даведка аб адсутнасці хранічных захворванняў і іншых супрацьпаказанняў да навучання ў музычнай школе.
Прыём асоб у дзіцячую школу мастацтваў ажыццяўляецца на падставе рашэння прыёмнай камісіі і афармляецца загадамі дырэктара школы, якія даводзяцца да ведама шляхам размяшчэння на сайце https://dms1.by і на інфармацыйным стэндзе ў вестыбюлі школы не пазней за 10 чэрвеня (асноўны набор) і 1 га верасня (дадатковы набор).
Дадатковую інфармацыю можна ўдакладніць у прадстаўнікоў адміністрацыі школы.
Калі вы не знайшлі зручны час для праслухоўвання, запісацца ў ліст чакання можна па тэл. 378-65-32
