Аркестр народных інструментаў дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 г. Мінска” быў сфарміраваны ў 50-я гады XX стагоддзя. У розны час кіраўнікамі калектыва былі вядомыя музыкі: Г.І.Жыхараў, В.С.Краснаярцаў, М.М.Тушынскі, Н.Г.Ручымская і іншыя.
З 2002 па 2010 год аркестрам кіраваў таленавіты музыка і педагог Генадзь Уладзіміравіч Несялоўскі. Для аркестра гэта быў перыяд станаўлення новых творчых задач і актывізацыі канцэртнай дзейнасці. За высокі творчы ўзровень аркестр у гэты перыяд дзейнасці ганараваўся званняў лаўрэата гарадскіх фестываляў такіх, як прысвечанага 90-годдзю з дня нараджэння Г.І.Жыхарава (2005), “Музычны калейдаскоп сталіцы” (2006). З вялікім поспехам прымаў удзел у дзіцячых канцэртах у Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
У 2008 годзе за актыўную творчую дзейнасць, папулярызацыю народнай музыкі, аркестру народных інструментаў было прысвоена званне “Узорны самаробны калектыў”.
З 2010 года да гэтага часу кіраўніцтва аркестрам ажыццяўляе таленавіты выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Валерый Карлавіч Шымчак. З яго прыходам у склад аркестра былі ўведзены новыя інструменты, павялічыўся склад груп, значна пашырэў рэпертуар. Калектыў павысіў свой прафесійны канцэртны ўзровень.
Аркестр пачаў выступаць на знакавых для музыкантаў сцэнічных пляцоўках Мінска. У 2010 годзе калектыў прадставіў школу на справаздачным канцэрце дзіцячых школ мастацтваў горада Мінска на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, у 2011 годзе – на сцэне Вялікай залы Беларускай дзяржаўнай філармоніі, у 2012 годзе – выканаў сольную праграму ў канцэртнай зале “Верхні Горад”. У 2013 годзе аркестр быў удастоены Гран-пры за высокі прафесійны ўзровень, праяўлены на фестывалі народнай творчасці “Сузор’е”. У 2014 годзе сумесна з узорным хорам “Тоніка” на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі выступіў з канцэртнай праграмай, прысвечанай 70-годдзю вызвалення Беларусі.
Новы этап у творчасці калектыву пачынаецца ў 2020-я гады. Сярод яркіх канцэртных праграм апошніх гадоў – выступленні ў культурным праекце «Усім, усім, добры дзень» на адкрытай пляцоўцы канцэртнай залы «Верхні горад» (2021), у канцэртах праекта музычнай школы «Для дзяцей і ўсёй сям’і» ў канцэртнай зале «Верхні горад» (2023, 2024, 202 5), на I Мінскім гарадскім адкрытым конкурсе дзіцячых аркестраў «Аркестрына» (2022, лаўрэат II ступені.), на Адкрытым фестывалі-конкурсе «Златагорская вясёлка-2024» (лаўрэат I ступені).
З пачатку станаўлення і па сённяшні дзень аркестр супрацоўнічае з салістамі, інструментальнымі і харавымі калектывамі розных аддзяленняў музычнай школы, настаўнікамі-выканаўцамі, прафесійнымі артыстамі, пастаянна пашыраючы стылявыя рамкі рэпертуару і ўзбагачаючы тэмбравае гучанне калектыву новымі фарбамі.

