10-11 снежня 2022 года ў Мінску на базе ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай адбыўся VI Адкрыты рэспубліканскі творчы фестываль-конкурс «Талісман удачы-2022». Заснавальнікам фестывалю-конкурсу стала МДА ГА «Беларускі саюз музычных дзеячаў» пры падтрымцы ГА «Беларускі саюз кампазітараў».
У гэтым годзе конкурс праводзіўся ў двух фарматах – вочным (у канцэртнай зале) і завочным (па відэазапісах) у наступных намінацыях: «Вакальная творчасць, салісты» (эстрадны, акадэмічны, народны, джазавы вакал), «Вакальная творчасць, ансамблі», «Харавая творчасць», «Інструментальная творчасць, салісты», «Інструментальная творчасць, ансамблі/аркестры», «Мастацкае чытанне».
У фестывалі-конкурсе прынялі ўдзел дзеці і моладзь ва ўзросце ад 5 гадоў і вышэй: навучэнцы дзіцячых музычных школ, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, удзельнікі музычных і эстрадных студый, студэнты вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсе жадаючыя дарослыя выканаўцы.
Конкурс ацэньвала высокапрафесійнае журы пад старшынствам заслужанага дзеяча мастацтваў РБ, прафесара В.А. Войціка.
Нашы паважаныя калектывы, а таксама сольныя выканаўцы прынялі ўдзел у фестывалі-конкурсе і сталі яго Лаўрэатамі:
Камерны аркестр ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай (кіраўнік і дырыжор Н.П. Цэхановіч, канцэртмайстар Я.І. Гальцоў) – Лаўрэат I ступені!
Ансамбль «Акцэнт» (кіраўнік В.Ф. Калядка) – Лаўрэат III ступені!
Андрэй Быкаў (клас Вікторыі Ігараўны Бяляўскай) – Лаўрэат III ступені!
Віншуем з яскравымі перамогамі! Зычым творчага росту і паспяховых выступаў!







