Узорны дзіцячы хор «Тоніка»

Нягледзячы на тое, што сваю назву хор «Тоніка» атрымаў толькі ў 1987 годзе, гісторыя хору пачынаецца разам з адкрыццём Дзіцячай Музычнай Школы №1 у 1926 годзе. У розныя гады хорам кіравалі многія вядомыя музыканты. А сама Ларыса Пампееўна Александроўская не раз выступала разам з дзіцячым хорам ДМШ №1.

З 1987 па 2008 год хорам кіраваў Уладзімір Ілліч Клундук. За гэты час хор заваяваў шмат перамогаў і ўзнагародаў:

  • У 1991 годзе хору нададзена званне «Ўзорны самадзейны калектыў»;
  • У 1992 годзе згодна з рашэннем журы гарадскога туру Рэспубліканскага харавога конкурсу, хор «Тоніка» атрымаў дыплом лаўрэата 1 ступені;
  • З кастрычніка 1993 г. па красавік 1994 г. хор быў актыўным удзельнікам фестывалю самадзейнай творчасці «Спадчына» горада-героя Мінска, за што ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата;
  • 23-30 красавіка 1995 г. хор удзельнічаў у I Пасхальным праваслаўным фестывалі і быў узнагароджаны Дыпломам Цэнтра Праваслаўнай асветы Правялебнай Еўфрасінні Полацкай Беларускага экзархату;
  • У траўні 1996 года хор выступіў на свяце «Белыя крылы пяшчоты» для дзяцей-сіротаў і інвалідаў, які быў арганізаваны касцёлам Святога Сымона і Святой Алены;
  • У 1998 годзе ў выніку сваёй плённай працы хор «Тоніка» ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата Першага рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці «Беларусь – мая песня» і спецыяльным прызам за высокае выканальніцкае майстэрства;
  • У верасні 1998 г. хор «Тоніка» ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата XI Міжнароднага маладзёжнага форуму музычных культур народаў Беларусі «Квецень сонечных промняў» за высокае выканальніцкае майстэрства;
  • У 1992, 1996 і 2001 гг. хор удзельнічаў у рэспубліканскіх і гарадскіх акцыях і тэлемарафонах, прысвечаных «чорным юбілеям» Чарнобыльскай трагедыі;
  • У красавіку 1999 г. «Тоніка» ўдзельнічала ў IV Рэспубліканскім фестывалі праваслаўных спеваў і стала Пераможцам конкурсу ў катэгорыі свецкіх дзіцячых хароў;
  • У красавіку 2003 г. хор «Тоніка» быў узнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені гарадскога туру Рэспубліканскага конкурсу харавых калектываў дзіцячых школ мастацтваў.
  • У 2005 годзе хор стаў лаўрэатам фестывалю народнай творчасці «Сузор’е» і лаўрэатам XI Усебеларускага фестывалю народнай творчасці «Беларусь – мая песня», прысвечанага 60-годдзю Вялікай Перамогі.

За гэтыя гады хор неаднаразова выязджаў за мяжу, у тым ліку ў Італію, Ватыкан, Швецыю, Германію, Францыю, Англію, дзе паспяхова выступаў з канцэртамі.


З 2008 года хор узначаліў выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, магістар мастацтвазнаўства Аляксей Іванавіч Снітко. За некалькі месяцаў абноўлены склад хору падрыхтаваў новую праграму і паспяхова пацвердзіў званне «Ўзорны хор».

  • У 2010 годзе хор выступіў з сольным канцэртам «Весенняя радуга» ў канцэртнай зале «Мінск», прыняў удзел у XV з’ездзе Беларускага саюзу кампазітараў, а таксама паспяхова выступіў на I Беларускім фестывалі-конкурсе нацыянальнай харавой музыкі «РЭХА» (г. Мінск) і стаў лаўрэатам I прэміі;
  • У 2011 годзе калектыў запісаў першы кампакт-дыск, выступіў з канцэртамі ў Малой зале імя Р.Шырмы і Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі, Касцёле Святога Сымона і Святой Алены;
  • У 2012 годзе хор выступіў у канцэртнай зале «Верхні горад» са святочнай навагодняй праграмай, прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці 11-й духоўна-асветніцкай выставы «Раство Хрыстова»;
  • У студзені 2013 года хор «Тоніка» правёў сольны канцэрт з духоўных сачыненняў рускіх, беларускіх і замежных кампазітараў у канцэртнай зале «Верхні горад»;
  • У сакавіку 2013 года хор прыняў удзел у Міжнародным адукацыйным праекце «К вяршыням творчасці» пад кіраўніцтвам нямецкіх музыкаў Вальтэра Міка і Міколы Мюлерс;
  • У красавіку 2013 года хор паспяхова пацвердзіў званне «Ўзорны», заваяваўшы Дыплом I ступені на Фестывалі народнай творчасці «Сузор’е» горада-героя Мінска;
  • У маі 2013 года хор паўдзельнічаў у сумесным канцэрце «Па ступенях майстэрства» творчых калектываў двух старэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь у сферы музычнай адукацыі — Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжу імя М.І.Глінкі і Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П.Александроўскай г. Мінска.
  • У снежні 2013 года хор прыняў удзел у Першым адкрытым фестывалі-конкурсе дзіцячых харавых калектываў «Аршанская скарбніца» і быў ганараваны «Гран-пры». Канцэртмайстар хору Яўген Гальцоў стаў уладальнікам дыплома «Найлепшы канцэртмайстар фестывалю».
  • У красавіку 2014 года калектыў стаў Лаўрэатам I ступені на Першым Мінскім гарадскім конкурсе харавых калектываў, вакалістаў і вакальных ансамбляў «Вясновы спеў» у намінацыі «Узорныя хоры». Кіраўнік хору Аляксей Іванавіч Снітко быў ганараваны званнем «Найлепшы дырыжор конкурсу».
  • У жніўні 2014 года хор паўдзельнічаў у II Фестывалі мастацтваў у г. Кракаве (Польшча).
  • У лістападзе 2014 года хор выступіў на двух канцэртах фестывалю Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі «Viva, хор!», прысвечанага 80-годдзю кафедры харавога дырыжавання.
  • У студзені 2015 года хор «Тоніка» выступіў у канцэрце «Шэдэўры харавой музыкі» ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі, выканаўшы два сапраўдных шэдэўра: цыкл англійскага кампазітара Бэнджаміна Брытэна “A Ceremony of Carols” і цыкл Сяргея Рахманінава «Шэсць хароў для дзіцячых (жаночых) галасоў».
  • У красавіку 2016 года хор «Тоніка» заваяваў Гран-пры на II Мінскім адкрытым конкурсе харавых і сольных спеваў «Вясновы спеў». Кіраўнік хору Аляксей Іванавіч Снітко быў ганараваны званнем «Найлепшы дырыжор конкурсу», а канцэртмайстар Яўген Гальцоў – званнем «Найлепшы канцэртмайстар конкурсу» ў намінацыі «Акадэмічныя харавыя спевы».

У праграме Ўзорнага дзіцячага хору «Тоніка»: духоўная музыка, заходнееўрапейская і руская класіка, народныя беларускія песні, творы беларускіх кампазітараў, творы сучасных аўтараў з усяго свету, у тым ліку з суверэнных краінаў былога СССР.

Афицыйны сайт «Тонікі»: http://tonika.hor.by