1 красавіка 2023 года адбылося закрыццё X Мінскага гарадскога адкрытага конкурсу выканаўцаў народна-інструментальнай музыкі «Поющие струны» памяці Георгія Жыхарава. У конкурсе прынялі ўдзел юныя выканаўцы на домры, мандаліне, балалайцы і творчыя ансамблевыя калектывы.
Ансамбль «Акцэнт» (кіраўнік В.Ф. Калядка, канцэртмайстар Т.А. Камай, ілюстратар А.Ю. Кузняцова), у склад якога ўваходзяць мандаліны, гітары, флейта, раяль і перкусія, стаў Лаўрэатам II ступені!
Вучаніца 6 класа Ксенія Філіпенка (настаўнік В.Ф. Калядка, канцэртмайстар Т.А. Камай) у намінацыі «Сола» (домра) – Лаўрэат III ступені!
Віншуем нашых выхаванцаў і іх настаўнікаў з цудоўным вынікам! Зычым далейшых творчых поспехаў!






