Віншуем пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу юных музыкантаў імя М.М. Салдатава!

З 28 па 31 сакавіка 2023 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №3 імя М.М. Салдатава» прайшоў Рэспубліканскі конкурс юных музыкаў імя М.М. Салдатава.

Конкурс носіць імя Заслужанага дзеяча культуры БССР Міхаіла Мікалаевіча Салдатава – вядомага дзеяча музычнай культуры нашай краіны, паважанага музыканта і дырыжора, эрудыраванага спецыяліста і грамадскага дзеяча.

У гэтым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел 144 юныя выканаўцы ў трох узроставых катэгорыях з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь.

Навучэнцы аддзялення духавых і ўдарных інструментаў Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай сталі ўладальнікамі наступных узнагарод:

Дзмітрый Дзееў (настаўнік А.С. Ганькова, канцэртмайстар Э.Э. Шырынаў) – Лаўрэат II ступені!

Варвара Ёрш (настаўнік Н.А. Ільюшчанкава, канцэртмайстар Г.М. Яхіна) – Дыпламант II ступені!

Марыя Смірнова (настаўнік Н.А. Ільюшчанкава, канцэртмайстар Г.М. Яхіна) – Дыпламант III ступені!

Соф’я Ярмошка (настаўнік Н.А. Ільюшчанкава, канцэртмайстар Г.М. Яхіна) – Дыпламант III ступені!

Віншуем нашых вучняў і іх настаўнікаў з высокімі вынікамі! Зычым новых творчых перамог!