У канцы траўня 2023 года завяршыўся дзесяты юбілейны Рэспубліканскі фестываль-конкурс «Лідскі вянок». Навучэнцы Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай выступілі ў намінацыях струнныя смычковыя інструменты (салісты, камерныя ансамблі) і фартэпіяна (салісты, фартэпіянныя дуэты).
Віншуем фіналістаў з паспяховымі выступленнямі:
фартэпіянны дуэт у складзе Сафіі Велічкевіч і Міхаліны Гутнік (клас настаўнікаў Ірыны Валянцінаўны Бяганскай і Алены Алегаўны Кліменка) – Лаўрэатаў I ступені,
камерны ансамбль «Капрычыэта» ў складзе Эмы Карповіч і Варвары Крывенка (клас настаўнікаў Вікторыі Ігараўны Бяляўскай і Надзеі Пятроўны Цэхановіч) – Лаўрэатаў II ступені,
Ульяну Акавіцкую (клас віяланчэлі настаўніка Надзеі Пятроўны Цэхановіч, канцэртмайстар Вікторыя Ігараўна Бяляўская) – Лаўрэата III ступені,
камерны ансамбль у складзе Марыі Малевіч і Кацярыны Януты (клас настаўнікаў Валянціны Яўгенаўны Гарбацікавай і Святланы Аляксандраўны Разько) – Лаўрэатаў III ступені,
Веру Кузьміну (клас фартэпіяна настаўніка Святланы Аляксандраўны Разько) – дыпламанта II ступені!
Усе настаўнікі ўзнагароджаны дыпломамі за высокае педагагічнае майстэрства і развіццё нацыянальных традыцый музычнага мастацтва Беларусі!












