27 траўня 2023 года ў рамках Дня культуры Кітая прайшло свята «Чай для гармоніі свету».
На адкрытай пляцоўцы Верхняга горада адбыўся Гала-канцэрт, у якім выступіў хор першага класа вакальна-харавога аддзялення нашай музычнай школы. Пад кіраўніцтвам Марыі Міхайлаўны Паўловіч у выкананні навучэнцаў прагучала кітайская народная песня «Жасмін» («Mo Li Hua»).