Канцэрт «Я музыкантам стаць хачу!»

5 мая 2023 года ў канцэртнай зале «Верхні горад» навучэнцы струнна-смычковага аддзялення школы прадставілі новую канцэртную праграму «Я музыкантам стаць хачу!» з цыклу «ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ І ЎСЁЙ СЯМ’І».

Юныя скрыпачы і віяланчэлісты, камерны і дзіцячы сімфанічны аркестры, струнныя ансамблі «Primavera», «Allegretto» і іншыя творчыя калектывы падаравалі гледачам шмат станоўчых эмоцый і музычных уражанняў.

Нязменная вядучая праекта – Марыя Яковіна стварыла добразычлівую, спрыяльную для выступлення артыстаў атмасферу і дзіўным чынам аб’яднала ўдзельнікаў і гледачоў. У гэты вечар у зале не засталося вольных месцаў, а на сцэну выйшла каля 100 удзельнікаў!

Асаблівы каларыт канцэртнай праграме надалі творчыя работы навучэнцаў Дзіцячай школы мастацтваў №3 г. Мінска, прэзентацыя якіх суправаджала кожны выхад артыстаў.

Відэа з канцэрта па спасылках:

https://youtu.be/NIfpgTS5rEohttps://youtube.com/@goodforthesoul8558