З лютага па красавік 2023 г. праходзіў II адкрыты конкурс з міжнародным удзелам інструментальнага выканальніцтва «Prima» (г. Крычаў).
Заснавальнікамі конкурсу выступілі: сектар культуры Крычаўскага райвыканкама, дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў г. Крычава» пры падтрымцы ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў», кафедры музыкі і эстэтычнай адукацыі ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова».
Конкурс сабраў удзельнікаў з 5 краін: Беларусь, Арменія, Украіна, Узбекістан, Расія.
У намінацыі «Стрункова-смычковыя інструменты. Ансамблі, аркестры (9-11 гадоў)» прынялі ўдзел ансамблі выкладчыкаў Валянціны Яўгенаўны Гарбацікавай і Святланы Аляксандраўны Разько:
Арцём Хаменка (віяланчэль) і Аліса Прымакова (фартэпіяна), навучэнцы 2 класа – Лаўрэаты III ступені,
Марыя Малевіч (віяланчэль) і Кацярына Янута (фартэпіяна), навучэнцы 5 класа – Лаўрэаты II ступені.
У намінацыі «Фартэпіяна. Выканаўцы салісты (7-8 гадоў)» заслужаныя ўзнагароды атрымалі навучэнцы Святланы Аляксандраўны Разько:
Вера Кузьміна, навучэнка 1 класа – Лаўрэат II ступені,
Ева Лемяшэўская, навучэнка 2 класа – Лаўрэат II ступені.
У намінацыі «Фартэпіяна. Выканаўцы салісты (15-16 гадоў)» навучэнец фартэпіяннага аддзялення на гасразліковай аснове Павел Прымакоў стаў Лаўрэатам I ступені.
Віншуем нашых навучэнцаў і іх выкладчыкаў, Валянціну Яўгенаўну Гарбацікаву і Святлану Аляксандраўну Разько, і зычым ім новых творчых перамог!