Канцэрт «Спявае і грае хор «Тоніка»»

3 мая 2023 года ў зале камернай музыкі адбыўся канцэрт навучэнцаў «Спявае і грае хор «Тоніка»».

Дзеці прадэманстравалі свае вакальныя навыкі. Дапамагалі ім ствараць музычныя вобразы канцэртмайстры: Я. Гальцоў, Я. Манько, П. Фраловіч, А. Кіранаў, А. Пружаноўскі.

У выкананні юных музыкантаў прагучалі класічныя і сучасныя творы для фартэпіяна.

Таксама была прадстаўлена такая цікавая форма творчага музіцыравання як акампанемент.

У канцэрце прынялі ўдзел навучэнцы класаў А.П. Амельчанка, Т.А. Камай, Л.А. Капшай, А.У. Мельнік, А.М. Нямцовай, Я.І. Гальцова, М.А. Яковінай, К.С. Бакун, Т.В. Новік, М.М. Паўловіч, А.І. Беражной.