Віншуем пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу юных музыкантаў імя М.М. Салдатава!

З 28 па 31 сакавіка 2023 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №3 імя М.М. Салдатава» прайшоў Рэспубліканскі конкурс юных музыкаў імя М.М. Салдатава.

Конкурс носіць імя Заслужанага дзеяча культуры БССР Міхаіла Мікалаевіча Салдатава – вядомага дзеяча музычнай культуры нашай краіны, паважанага музыканта і дырыжора, эрудыраванага спецыяліста і грамадскага дзеяча.

У гэтым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел 144 юныя выканаўцы ў трох узроставых катэгорыях з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь.

Навучэнцы аддзялення духавых і ўдарных інструментаў Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай сталі ўладальнікамі наступных узнагарод:

Дзмітрый Дзееў (настаўнік А.С. Ганькова, канцэртмайстар Э.Э. Шырынаў)Лаўрэат II ступені!

Варвара Ёрш (настаўнік Н.А. Ільюшчанкава, канцэртмайстар Г.М. Яхіна)Дыпламант II ступені!

Марыя Смірнова (настаўнік Н.А. Ільюшчанкава, канцэртмайстар Г.М. Яхіна)Дыпламант III ступені!

Соф’я Ярмошка (настаўнік Н.А. Ільюшчанкава, канцэртмайстар Г.М. Яхіна) Дыпламант III ступені!

Віншуем нашых вучняў і іх настаўнікаў з высокімі вынікамі! Зычым новых творчых перамог!