28 сакавіка 2023 года ў канцэртнай зале «Верхні горад» адбылося закрыццё V Мінскага гарадскога конкурсу маладых выканаўцаў на класічнай гітары.
У творчым спаборніцтве прынялі ўдзел вучні дзіцячых школ мастацтваў Мінску, ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама навучэнцы школ мастацтваў з Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцей. У намінацыі «Сола» навыкі выканання прадэманстравалі 40 маладых гітарыстаў, у намінацыі «Ансамбль» – 8 канкурсантаў. У праграмах прагучалі творы сусветна вядомых гітарных кампазітараў, класікаў, а таксама беларускіх кампазітараў.
Вучань Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай Святаслаў Грынкевіч (клас настаўніка Аляксея Аляксандравіча Музычэнкі) прыняў удзел у конкурсе і па яго выніках стаў Лаўрэатам III ступені!
Віншуем з паспяховым выступленнем! Зычым новых творчых дасягненняў!