22 лютага 2023 года адбыўся ўнутрышкольны адборачны тур V Мінскага адкрытага конкурсу харавых і сольных спеваў «Вясновы спеў».
V Мінскі адкрыты конкурс харавых і сольных спеваў «Вясновы спеў» будзе праходзіць з 17 па 21 красавіка 2023 года ў горадзе Мінску.
Конкурс арганізаваны ўпраўленнем культуры Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта сумесна з МДМК імя М.І. Глінкі, ДМШІ № 1 імя Л.П. Александроўскай, ДМШМ №17 г. Мінска.
У гэтым годзе ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя Л.П. Александроўскай г. Мінска» будуць прадстаўляць:
Намінацыя «Акадэмічны харавы спеў»
Малодшы хор (кіраўнік Кацярына Сяргееўна Бакун)
Старэйшы хор (кіраўнік Ірына Дзмітрыеўна Лоўчая)
Намінацыя «Акадэмічны сольны спеў»
Ева Доўнар (настаўнік Кацярына Сяргееўна Бакун)
Цімафей Прошкін (настаўнік Алена Ігараўна Беражная)
Намінацыя «Эстрадныя сольныя спевы»
Лізавета Бяганская (настаўнік Ірына Аляксандраўна Мышкоўская)
Сафія Абух (настаўнік Ксенія Алегаўна Амельчанка)
Зычым усім удачы і творчага натхнення!