У рамках вывучэння эфектыўнасці работы ўстаноў культуры г. Мінска 13 снежня 2022 года Дзіцячую музычную школу мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай г. Мінска наведалі міністр культуры Анатоль Мечыслававіч Маркевіч і начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталь Пятровіч Брэль.
У ходзе рабочай сустрэчы былі вывучаны пытанні вучэбна-выхаваўчай работы і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ўстановы.













