Віншуем Дар’ю Бяляеву – Лаўрэата III ступені VII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «BY FEST»!

19 лістапада 2022 года ў Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў адбыўся VII міжнародны фестываль мастацтваў «BY FEST».

Навучэнка 3 класа аддзялення мастацтва эстрады Дар’я Бяляева (клас настаўніка Ірыны Аляксандраўны Мышкоўскай) выканала кампазіцыю Дзюка Элінгтана на словы Ірвінга Мілса – «It don’t mean a thing». Па выніках конкурсных праслухоўванняў Дар’я стала Лаўрэатам III ступені ў намінацыі «Эстрадны вакал»!

Віншуем з паспяховым выступленнем і зычым далейшых творчых поспехаў!