6 кастрычніка 2022 года ў Дзіцячай музычнай школе мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лепшых работнікаў у сферы культуры Савецкага раёна сталіцы.
Н.Ю. Ананіч, намеснік кіраўніка Савецкага раёна, павіншавала намінантаў і ўручыла ўзнагароды.
У гэты вечар настаўнікі і навучэнцы школы стварылі святочны настрой для ўсіх гасцей!
Віншуем Алену Іванаўну Тумелю! За асабісты ўклад у развіццё культуры яна ўзнагароджана Падзякай адміністрацыі Савецкага раёна!