7 – 8 чэрвеня 2022 г. у г. Санок (Польшча) адбыўся праект «Міжнародная творчая майстэрня». Заснавальнікамі праекта сталі «Гарадская школа № 4 г. Адэсы» (Украіна), Fundacja Inicjatywy Artystyczne «UNISSON» (Польшча), Państwowa Szkoła Muzyczna I i II stopniaim Wandy Kossakowej, Sanok (Польшча).
У рамках праекта праводзіўся ІV Міжнародны музычны конкурс «Talents of the wоrld».
Конкурс праходзіў у 3 туры, дыстанцыйна, у наступных намінацыях:
• Сола
– фартэпіяна
– струнна-смычковыя інструменты
– народныя інструменты
– этна-інструменты
– духавыя і ўдарныя прылады
– акадэмічны вакал
– народны вакал
• ансамблі малых формаў (ад 2 да 6 чалавек)
-інструментальныя
-вакальныя
Вучаніца ДМШМ № 1 Ксенія Філіпенка (настаўнік Вольга Фёдараўна Калядка, канцэртмайстар Таццяна Аляксееўна Камай) прыняла ўдзел у конкурсе ў намінацыі «домра» і па рашэнні журы стала Лаўрэатам I ступені!
Віншуем з цудоўнай перамогай! Зычым новых высокіх дасягненняў і творчых поспехаў!