21 мая 2022 г. адбыўся II Рэспубліканскі адкрыты фестываль-конкурс класічнай музыкі «Музычны Мір» (замкавы комплекс «Мір», Рэспубліка Беларусь).
Конкурс «Музычны Мір» стаў традыцыйнай і грандыёзнай падзеяй у культурным жыцці мястэчка, на гэты раз у ім прынялі ўдзел 835 дзяцей.
Конкурс праводзіўся ў 9 намінацыях: «Фартэпіяна», «Скрыпка», «Домра», «Флейта», «Акадэмічны вакал», «Акадэмічны хор», «Баян», «Акардэон», асаблівая намінацыя конкурсу «Юны кампазітар». Ацэньвала інструментальныя і вакальныя выступленні ўдзельнікаў кампетэнтнае журы, якое складалася з вопытных выкладчыкаў УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» і музычных каледжаў Беларусі.
Навучэнка вакальна-харавога аддзялення Дарына Грыб (падрыхтоўчае аддзяленне) стала Лаўрэатам II ступені (настаўнік Ксенія Юр’еўна Баршчова, канцэртмайстар Паліна Яўгенаўна Цярнова)!
Навучэнка 2 класа духавога аддзялення Наталля Шуляк (настаўнік Анастасія Сяргееўна Жыдаловіч, канцэртмайстар Дар’я Алегаўна Сцец) стала Дыпламантам I ступені!
Віншуем з высокімі вынікамі! Зычым новых творчых дасягненняў і поспехаў!