Канцэрт Open Air узорнага ансамбля ўдарных інструментаў «Рымшот»

20 мая 2022 года адкрытая пляцоўка перад школай ператварылася ў імправізаваную канцэртную сцэну. Для гледачоў на адкрытым паветры прагучалі шэдэўры сусветнай класічнай музыкі і сучасныя кампазіцыі, так упадабаныя шырокай аўдыторыі.

Увесь вечар на сцэне былі ўзорны ансамбль ударных інструментаў «РЫМШОТ», навучэнцы-салісты класа Аляксандры Ганьковай і канцэртмайстар Эльдар Шырынаў.