Ярка і дынамічна пачаўся летні музычна-турыстычны сезон з праекта «Дзеці сталіцы». 21 мая 2022 года з 13:00 да 17:00 і з 20:00 да 22:00 у рамках культурнага праекта на канцэртнай пляцоўцы на плошчы Свабоды выступілі творчыя калектывы дзіцячых музычных школ мастацтваў г. Мінска.
На адкрыцці мерапрыемства адбылася цырымонія ўзнагароджання заахвочваннямі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Канцэртная праграма праходзіла паралельна на дзвюх сцэнічных пляцоўках.
Увечары таксама прагучалі выступленні нашых артыстаў.
Выхадны дзень, праведзены разам з творчымі калектывамі і салістамі нашай школы, прайшоў вельмі насычана і цікава. Дзякуй, што былі з намі разам!