Харавы канцэрт навучэнцаў 2 і 3 класаў пад кіраўніцтвам М. Данчак

19 мая 2022 года ў камернай зале школы адбыўся харавы канцэрт навучэнцаў 2 і 3 класаў вакальна-харавога аддзялення. Пад кіраўніцтвам Марыны Яўгенаўны Данчак навучэнцы выканалі творы класічных і сучасных кампазітараў. Прыемным сюрпрызам для гледачоў стала знаёмства з аўтарскай песняй Марыны Яўгенаўны «Музычная школа».

Юныя музыканты прадэманстравалі выдатныя навыкі як шматгалосных спеваў у хоры, так і сольны вакал.

Асаблівы эмацыйны градус надало суправаджэнне канцэртмайстраў Марыі Яковінай і Дар’і Новікавай!