З 25 па 27 красавіка 2022 г. у ДУА «Гімназія-каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка» адбыўся Рэспубліканскі выканальніцкі фестываль маладых талентаў. Конкурс праходзіў у дзвюх намінацыях: «фартэпіяна» і «акадэмічныя спевы».
Вучаніца фартэпіяннага аддзялення ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай Аліна Раткевіч (настаўнік Наталля Іванаўна Чарнавокая) прыняла ўдзел у конкурсе і стала Лаўрэатам III ступені!
Навучэнец вакальна-харавога аддзялення Франц Сцяцко (падрыхтоўчае аддзяленне) (настаўнік Ксенія Юр’еўна Баршчова, канцэртмайстар Паліна Яўгенаўна Цярнова) стаў Дыпламантам I ступені!
Віншуем з годным вынікам! Зычым творчага росту і новых дасягненняў!