Віншуем Ксенію Філіпенка – Лаўрэата II Міжнароднага конкурсу выканаўцаў на струнных інструментах «String Premium – 2022»!

З 19 па 24 красавіка 2022 года прайшоў II Міжнародны конкурс на струнных інструментах «String Premium – 2022», які другі раз стаў пляцоўкай для пошуку новых імёнаў таленавітых выканаўцаў, творчых зносін, а таксама знаёмства з творамі сучасных кампазітараў.

Конкурсныя праслухоўванні праходзілі па двух секцыях: інструменты сімфанічнага аркестра і інструменты, якія не ўваходзяць у склад сімфанічнага аркестра, у некалькіх намінацыях (сола, ансамблі, аркестры).

Вучаніца ДМШМ №1 імя Л.П. Александроўскай Ксенія Філіпенка (настаўнік В.Ф. Калядка, канцэртмайстар Т.А. Камай) прыняла ўдзел у конкурсе. Высокапрафесійнае журы пад старшынствам лаўрэата міжнародных конкурсаў, выкладчыка РАМ імя Гнесіных, кампазітара Сяргея Сяргеевіча Фёдарава высока ацаніла выканальніцкія навыкі Ксеніі, якая стала Лаўрэатам II ступені і ўладальнікам спецыяльнага дыплома і прыза за лепшае выкананне твора С. Фёдарава.

Віншуем Ксенію з высокім вынікам! Зычым творчага росту і новых поспехаў!