Віншуем пераможцаў ІІ Міжнароднай алімпіяды «Музычны лабірынт»!

З 1 сакавіка па 7 красавіка 2022 года ў г. Ніжні Ноўгарад на базе МБУ ДА «Дзіцячая музычная школа № 17 імя Аляксандра Цфасмана» адбылася II Міжнародная завочная алімпіяда па вызначэнні на слых элементаў сальфеджыа «Музычны лабірынт».

У гэтым годзе на слыхавое спаборніцтва было пададзена каля 250 заявак з розных краін (Расія, Беларусь, Ізраіль, Вялікабрытанія, ЗША).

Вучні ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай прынялі актыўны ўдзел у Алімпіядзе, паказаўшы пры гэтым высокія вынікі:

Марта Сапоненка – Лаўрэат I ступені (настаўнік А.В. Каснерык)

Аляксандр Яфімаў – Лаўрэат II ступені (настаўнік Н.А. Лінкевіч)

Іван Марозаў – Лаўрэат III ступені (настаўнік Н.Я. Курыліна)

Філіп Карповіч – Лаўрэат III ступені (настаўнік Н.А. Лінкевіч)

Ульяна Акавіцкая – Дыплом I ступені (настаўнік Н.А. Лінкевіч)

Дар’я Чыпізубава – Дыплом II ступені (настаўнік Н.Я. Курыліна)

Лізавета Бяганская – Дыплом II ступені (настаўнік Н.Я. Курыліна)

Сафія Велічкевіч – Дыплом ІІ ступені (настаўнік Н.Я. Курыліна)

Дар’я Шыпуль – Дыплом III ступені (настаўнік А.В. Каснерык)

Назар Давыдоўскі – Дыплом III ступені (настаўнік Н.Я. Курыліна)

Уладзіслава Дубік – грамата «За паспяховае выступленне» (настаўнік Н.А. Лінкевіч)

Лізавета Швяцова – грамата «За паспяховае выступленне» (настаўнік А.В. Каснерык)

Віншуем нашых вучняў і іх настаўнікаў з паспяховымі выступамі! Зычым дасягнення новых творчых вяршыняў!