3 красавіка 2022 года «Беларускім саюзам кампазітараў» і Дзіцячай музычнай школай мастацтваў №11 г. Мінска быў арганізаваны канцэрт-прэзентацыя зборнікаў для домры «Беларуская мазаіка». Навучэнцы дзіцячых музычных школ мастацтваў Мінска і Магілёва прадстаўлялі творы беларускіх аўтараў.
Цёплыя словы падзякі прагучалі ў адрас юных выканаўцаў ад кампазітара, аўтара гэтага праекта Аліны Іванаўны Безенсон. Яе творы былі прадстаўлены, у тым ліку, і навучэнцамі нашай школы – Кацярынай Марчанка і Ксеніяй Філіпенка (настаўнік Вольга Фёдараўна Калядка, канцэртмайстар Таццяна Аляксееўна Камай).


