Экскурсійна-тэатральны праект «Вялікі тэатр – дзецям»

Цікава і пазнавальна правесці вясновыя канікулы вырашыла група навучэнцаў і іх бацькі сумесна з настаўнікамі ДМШМ № 1 і № 6 г. Мінска. Усе яны сталі ўдзельнікамі экскурсійна-тэатральнага праекта «Вялікі тэатр – дзецям»!

Для дзяцей самых розных узростаў (пачынаючы з 6 гадоў) былі прапанаваны насычаныя, пазнавальныя, займальныя праграмы, якія спрыяюць развіццю і выхаванню. Мэтай паходу было жаданне прывіць любоў да мастацтва: музыцы, спеваў і танцаў. Інтэрактыўная праграма была разлічана на 1 гадзіну 45 хвілін. Ва ўсіх была магчымасць убачыць тэатральнае закуліссе, здзівіцца разнастайнасці бутафорскага рэквізіту падчас найцікавай экскурсіі, пабываць на рэпетыцыі. Усе ўдзельнікі экскурсіі здзейснілі захапляльнае падарожжа ў свет музыкі і танца! Перад маленькімі і вялікімі гледачамі выступілі героі опер: прагучалі фрагменты вядомых тэатральных твораў, артысты спявалі і танцавалі, а аўтары канцэртнага праекта расказалі пра паходжанне флейты і скрыпкі. Некаторым юным і дарослым гледачам дапамаглі сыграць на скрыпцы, і яны сталі самымі непасрэднымі ўдзельнікамі тэатральнага дзейства. Ніводнае дзіця не сышло з тэатра без яркіх, незабыўных эмоцый і жадання вярнуцца ў тэатр яшчэ раз.