Віншуем Святаслава Грынкевіча – Лаўрэата V адкрытага гарадскога конкурсу выканаўцаў на гітары «ГітАрт»!

1 красавіка 2022 года ў г. Віцебску на базе ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў №4» прайшоў V адкрыты гарадскі конкурс выканаўцаў на гітары «ГітАрт».

У конкурсе прынялі ўдзел юныя выканаўцы на класічнай гітары ў трох намінацыях: класічная гітара (акадэмічнае сольнае выкананне), малыя ансамблі (дуэты), ансамблі (змешаныя ансамблі).

У склад журы конкурсу ўвайшлі вядучыя музыканты і педагогі музычных навучальных устаноў Беларусі.

Асноўнымі мерапрыемствамі, акрамя самага адкрытага конкурсу, сталі канцэрты вядучых майстроў мастацтваў, выстава нотных і метадычных выданняў беларускіх аўтараў, аўдыё- і відэа-матэрыялаў, творчыя сустрэчы з гасцямі конкурсу.

Вучань 2 класа ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай Святаслаў Грынкевіч (настаўнік Марыя Сяргееўна Матох) прыняў удзел у конкурсе і па выніках конкурснага праслухоўвання стаў Лаўрэатам II ступені!

Віншуем Святаслава і яго настаўніка з перамогай! Зычым высокага творчага патэнцыялу і новых дасягненняў!