Віншуем Франца Сцяцко і Вераніку Колабаву – Лаўрэатаў II Адкрытага конкурсу юных талентаў «VOX JUVENTUS»!

З 21 па 27 сакавіка 2022 года адбыўся II Адкрыты конкурс юных талентаў «VOX JUVENTUS» (г. Мінск, Рэспубліка Беларусь), які прайшоў у рамках III Дзіцяча-юнацкай харавой асамблеі. Арганізатары конкурсу: УА «Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў».

Навучэнцы вакальна-харавога аддзялення сталі лаўрэатамі: Франц Сцяцко (падрыхтоўчае аддзяленне) – Лаўрэат II ступені і Вераніка Колабава (5 клас) – Лаўрэат III ступені.

Настаўнік – Ксенія Юр’еўна Баршчова, канцэртмайстар – Паліна Яўгенаўна Цярнова.

Віншуем з высокімі вынікамі! Зычым новых творчых дасягненняў і поспехаў!