21 лютага 2022 г. у Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў Малой зале імя Р. Шырмы адбыўся святочны Гала-канцэрт Лаўрэатаў фестывалю-конкурсу «Златагорская Вясёлка – 2022».
Сёлета ў фестывалі-конкурсе прынялі ўдзел 174 юныя музыканты. Дзеці паказалі сваё выдатнае валоданне музычнымі інструментамі, а таксама дакладнасць і тонкасць у перадачы змястоўнай часткі выкананых твораў. Віртуознасць у спалучэнні з яркай эмацыйнасцю далі тыя цудоўныя вынікі, якія гледачы змаглі ўбачыць на Гала-канцэрце. Гэтае музычнае свята, якое стала «заключным акордам» конкурсу, аб’яднала пераможцаў намінацыі «Віртуоз». У гала-канцэрце выступілі лаўрэаты I, II, III ступеняў:
На заканчэнне канцэрта з цёплымі пажаданнямі і віншаваннямі ўдзельнікам конкурсу выступіла дырэктар ДМШМ №1 А.І. Майстар. Яна выказала падзяку бацькам і настаўнікам юных музыкантаў за падтрымку і цёплую атмасферу, якую яны ствараюць для іх кожны дзень.
Віншуем усіх удзельнікаў і пераможцаў конкурсу-фестывалю «Златагорская вясёлка-2022»! Зычым поспехаў на музычнай ніве і плённага ўдзелу ў далейшых творчых сустрэчах!