10 лютага 2022 года ў г. Нур-Султан (Казахстан) прайшоў VIII Міжнародны рознажанравы анлайн конкурс «ASTANA GRAND FESTIVAL». Конкурс арганізаваны Міжнародным Фестывальным Рухам «Astana Stars» пры падтрымцы Упраўлення культуры горада Нур-Султан.
У склад журы ўвайшлі вядучыя эксперты ў галіне культуры, прафесары Казахскай нацыянальнай акадэміі харэаграфіі, Казахскага нацыянальнага ўніверсітэта мастацтваў РК, Казахскай нацыянальнай кансерваторыі імя Курмангазы, заслужаныя дзеячы мастацтваў РК.
У конкурсе прынялі ўдзел навучэнцы дзіцячых музычных школ, школ мастацтваў, музычных вучылішчаў, каледжаў, ВНУ, дзяржаўных і недзяржаўных адукацыйных устаноў, устаноў дадатковай адукацыі, а таксама асобныя выканаўцы.
Удзельнікі конкурсу спаборнічалі ў наступных намінацыях: «Вакальнае мастацтва», «Харэаграфічнае мастацтва», «Інструментальнае мастацтва», «Арыгінальнае мастацтва», у розных складах (салісты, дуэты, трыо, квартэты, ансамблі, аркестры, хоры) і 6 узроставых катэгорыях.
Сярод удзельнікаў конкурсу былі і вучні ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай. Па выніках конкурсных праслухоўванняў яны былі ўдастоены наступных званняў:
Аліна Занеўская (настаўнік В.А. Аўчыннікава) – Гран-Пры
Цімафей Чаркасаў (настаўнік Н.А. Ільюшчанкава, канцэртмайстар І.В. Пшанічная – Лаўрэат I ступені
Станіслаў Коўзелеў (настаўнік Н.А. Ільюшчанкава) – Лаўрэат I ступені
Варвара Ёрш (настаўнік Н.А. Ільюшчанкава, канцэртмайстар І.В. Пшанічная) – Лаўрэат II ступені
Віншуем нашых вучняў і іх настаўнікаў з выдатнай перамогай! Зычым рухацца да новых музычных вяршыняў!