1 лютага 2022 г. адбыўся Міжнародны шматжанравы конкурс «Зімовыя таленты – 2022» (г. Масква, Расійская Федэрацыя).
Арганізатары конкурсу: фестывальны рух «Музыкантаф». Конкурс праводзіцца пры падтрымцы: Дэпартамент культуры г.Масквы, Камітэт па культуры г. Санкт-Пецярбурга, Камітэт па культуры і турызме Ленінградскай вобласці, Міністэрства культуры Ніжагародскай вобласці, Міністэрства культуры Рэспублікі Татарстан, Міністэрства культуры Рэспублікі Дагестан.
У намінацыі «Акадэмічны вакал» перамогу атрымала вучаніца 7 класа Паліна Тычынская – яна стала Лаўрэатам III ступені.
Падзячным лістом былі адзначаны настаўнік – Святлана Аляксандраўна Белая, канцэртмайстар – Паліна Яўгенаўна Цярнова.
Ад усёй душы віншуем Паліну, яе настаўніка С.А. Белую, канцэртмайстра П.Я. Цярнову з перамогай! Зычым далейшых творчых поспехаў!



