Шлях у прафесію

Штогод лепшыя выпускнікі ДУА «Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 1 імя Л.П. Александроўскай г. Мінска» прымаюць важнае ў жыцці рашэнне, звязанае з выбарам прафесіі. Гэты год не стаў выключэннем. У 2021 г. сваю мару аб працягу музычнай адукацыі рэалізавалі шэсць выпускнікоў школы. Навучэнцамі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі сталі Ульяна Нягадовіч (спецыяльнасць «Інструментальнае выканальніцтва»), Кацярына Барташ (спецыяльнасць «Мастацтва эстрады»), Даніла Тышко (спецыяльнасць «Дырыжыраванне»). Навучанне па спецыяльнасці «Мастацтва эстрады» ў Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў абрала для сябе Ангеліна Пушкар.

Працягнула навучанне па спецыяльнасці ў Рэспубліканскім гімназіі-каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Ганна Томіна (спецыяльнасць  «Інструментальнае выканальніцтва).

Юлія Абрамовіч залічана ў Інстытут сучасных ведаў імя А.М. Шырокава па спецыяльнасці «Мастацтва эстрады».

Калектыў школы віншуе выпускнікоў з паспяховай здачай экзаменаў і спадзяецца на іх мэтанакіраваны творчы рост!