Святочны канцэрт у рамках Рэспубліканскага педагагічнага савета

24-25 жніўня 2021 года ў горадзе Мінску адбыўся Рэспубліканскі педагагічны савет. У маштабным мерапрыемстве прынялі ўдзел каля тысячы педагогаў, кіраўнікоў устаноў адукацыі, рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў і галіновага прафсаюза.

У праграму мерапрыемстваў у рамках педагагічнага савета быў уключаны святочны канцэрт, які адбыўся ў Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь. У канцэрце ў складзе зводнага дзіцячага хору горада Мінска, пад кіраўніцтвам Аляксея Снітко, прыняў удзел узорны дзіцячы хор «ТОНІКА». Выдатным завяршэннем канцэрта стала выкананне твора Ю. Чычкова «Дзяцінства – гэта я і ты» сумесна з вядучымі салістамі Вялікага тэатра Беларусі – Народнымі артыстамі Беларусі Нінай Шарубінай і Ўладзімірам Громавым, Заслужаным артыстам Станіславам Трыфанавым.