Віншуем Анастасію Шымчак – пераможцу IV Маскоўскага Міжнароднага Конкурсу піяністаў Уладзіміра Крайнева!

У сакавіку 2021 года ў Маскве прайшоў IV Маскоўскі міжнародны конкурс піяністаў Уладзіміра Крайнева, у якім прынялі ўдзел 276 юных выканаўцаў з Расіі, Кітая, Японіі, ЗША, Канады, Аўстраліі, Італіі, Германіі, Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Казахстана, Украіны і іншых краін.

Конкурс быў заснаваны па ініцыятыве народнага артыста СССР і РФ, прэзідэнта Маскоўскага міжнароднага Дома музыкі Ўладзіміра Співакова.

Конкурс носіць імя выбітнага піяніста і педагога Ўладзіміра Крайнева. Галоўнай мэтай музычнага агляду з’яўляецца выяўленне і падтрымка таленавітых музыкантаў у галіне фартэпіяннага мастацтва, захаванне, развіццё і прапаганда лепшых дасягненняў сусветнага музычнага (фартэпіяннага) мастацтва, павышэнне статусу музычнага мастацтва ў грамадстве, прыцягненне ўвагі моладзі да культурных і грамадскіх каштоўнасцяў, а таксама развіццё міжнародных культурных сувязяў.

Конкурс праводзіцца ў Маскоўскім міжнародным Доме музыкі з перыядычнасцю раз у два гады. Ён традыцыйна аб’ядноўвае маладых таленавітых выканаўцаў з розных краін. У шэрагу шматлікіх дзіцячых і юнацкіх выканальніцкіх спаборніцтваў конкурс Крайнева займае асаблівае месца: яго адрознівае унікальная атмасфера адкрытасці і прыязнасці, і разам з тым высокія патрабаванні да ўдзельнікаў.

У гэтым годзе ў сувязі з эпідэміялагічным становішчам было прынята рашэнне правесці спаборніцтва ў анлайн-фармаце ў пяці катэгорыях:

– катэгорыя Дзіцячыя музычныя школы (ДМШ);

– катэгорыя дэбют: з 6 да 8 гадоў уключна;

– малодшая катэгорыя: з 9 да 12 гадоў уключна;

– сярэдняя катэгорыя: з 13 да 15 гадоў уключна;

– старэйшая катэгорыя: з 16 да 22 гадоў уключна.

Пры гэтым катэгорыі «ДМШ» і «Дэбют» былі ўведзены толькі ў гэтым годзе. Конкурс у іх праходзіў у адзін тур.

Склад журы ў катэгорыях «ДМШ» і «Дэбют»:

Аляксандр Раманоўскі – Ганаровы акадэмік Балонскай філарманічнай акадэміі. Лаўрэат міжнародных конкурсаў. Арт-дырэктар Маскоўскага Міжнароднага конкурсу піяністаў Уладзіміра Крайнева (Швейцарыя).

Міра Марчанка – у 2016-2019 гг. Загадчыца аддзялення спецыяльнага фартэпіяна ЦССМШ пры Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І. Чайкоўскага. У 2019 г. была ўдастоена звання «Заслужаны настаўнік Расіі».

Івета Юдовіч – Загадчыца фартэпіянным аддзелам «Дзіцячай музычнай школы імя С.І. Танеева». Выкладчык вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, «Заслужаны работнік культуры» Расійскай Федэрацыі, уладальнік ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені. Двойчы ўзнагароджана прэміяй Маскоўскага саюза музыкаў «За выдатныя дасягненні ў галіне дзіцячай фартэпіяннай педагогікі». З’яўляецца Лаўрэатам Агульнарасійскага конкурсу «Лепшы выкладчык дзіцячай школы мастацтваў».

Юлія Смольская – Кіраўнік Цэнтра прафесійнага майстэрства «Спецыяльнае фартэпіяна».

Таццяна Цітова – выкладае на кафедры спецыяльнага фартэпіяна пад кіраўніцтвам прафесара М.С. Васкрасенскага ў Маскоўскай кансерваторыі імя П.І. Чайкоўскага, з’яўляецца педагогам па класе фартэпіяна ў Маскоўскім каледжы музычнага выканальніцтва імя Ф. Шапэна.

Вучаніца 6 класа ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай Анастасія Шымчак (настаўнік Алена Юр’еўна Логінава) прыняла ўдзел у конкурсе ў катэгорыі «Дзіцячыя музычныя школы» і па яго выніках атрымала Дыплом пераможцы!

Віншуем Анастасію і яе настаўніка з перамогай у конкурсе і зычым далейшых высокіх творчых дасягненняў!