Віншуем пераможцаў II Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах імя В.В. Волкава!

З 27 па 31 сакавіка 2021 года на базе Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 14 г. Мінска адбыўся II Рэспубліканскі адкрыты конкурс выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах імя В.В. Волкава.

У конкурсе прынялі ўдзел 183 удзельнікі ва ўзросце да 16 гадоў – навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, а таксама агульнаадукацыйных школ розных рэгіёнаў Беларусі.

Асноўныя мэты конкурсу: папулярызацыя музычнага мастацтва і выканальніцтва на духавых і ўдарных інструментах; выяўленне і падтрымка адораных навучэнцаў, садзейнічанне развіццю іх творчых здольнасцяў, фарміраванне і выхаванне мастацкага густу, павышэнне ўзроўню выканальніцкай культуры; развіццё творчага супрацоўніцтва і стварэнне ўмоў для абмену педагагічным вопытам.

Умовы конкурсу не саступалі ўзроўню міжнароднага. Конкурс прайшоў у два туры па намінацыях «флейта», «габой», «кларнет», «фагот», «саксафон», «валторна», «труба», «трамбон», «тэнар-горн» («барытон-горн»), «туба», «ударныя інструменты» ў трох узроставых катэгорыях з вочным выкананнем конкурснай праграмы перад журы. Пераможцы былі вызначаны ў другім туры.

У склад журы ўвайшлі вядомыя ў Беларусі класічныя музыканты, вядучыя майстры сцэны сімфанічнага аркестра Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і гімназіі-каледжа пры БДАМ.

У.У. Будкевіч (старшыня) – Заслужаны артыст РБ, прафесар кафедры драўляных духавых інструментаў УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» (фагот);

Я.Г. Віданаў – Лаўрэат міжнародных конкурсаў, саліст «Беларускай дзяржаўнай філармоніі», выкладчык ДУА «Рэспубліканская Гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі» (флейта);

І.Л. Брычыкаў – Лаўрэат рэспубліканскага і міжнароднага конкурсаў, дацэнт кафедры драўляных духавых інструментаў УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», дацэнт (кларнет);

Г.І. Казадой – Лаўрэат рэспубліканскага конкурсу, в. а. дацэнта кафедры драўляных духавых інструментаў УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», выкладчык ДУА «Рэспубліканская Гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі» (саксафон);

У.І. Тарашкевіч – Заслужаны артыст РБ, дацэнт кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» (валторна);

А.У. Антановіч – Лаўрэат рэспубліканскіх конкурсаў, артыст сімфанічнага аркестра ГТЗУ «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь», старшы выкладчык кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», выкладчык ДУА «Рэспубліканская Гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі» (труба);

У.І. Каўрэцкі – Лаўрэат рэспубліканскага і міжнароднага конкурсаў, вядучы майстар сцэны Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, старшы выкладчык кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» (трамбон);

Л.М. Кліндухова – прафесар, загадчык кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», выкладчык ДУА «Рэспубліканская Гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі» (ударныя інструменты);

Закрыццё конкурсу з цырымоніяй узнагароджання пераможцаў і гала-канцэртам лаўрэатаў адбылося 31 сакавіка ў канцэртнай зале «Верхні горад».

Вучні ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай прынялі ўдзел у конкурсе. Па выніках праслухоўванняў двух тураў конкурсу журы прыняло рашэнне прысудзіць ім наступныя званні:

Уладзіслаў Мароз (намінацыя «ударныя інструменты»)Лаўрэат II ступені (настаўнік А.М. Андрэйчыкаў, канцэртмайстар Э.Э. Шырынаў);

Дзмітрый Дзееў (намінацыя «ударныя інструменты»)Лаўрэат III ступені (настаўнік А.С. Ганькова, канцэртмайстар Э.Э. Шырынаў);

Мурад Галадушка (намінацыя «саксафон») Лаўрэат III ступені (настаўнік П.І. Казак, канцэртмайстар А.С. Лузанава);

Сямён Рахлін (намінацыя «трамбон»)Дыпламант (настаўнік С.А. Руткевіч, канцэртмайстар М.О. Гібчык);

Сафія Пляганская (намінацыя «ударныя інструменты»)Дыпламант (настаўнік А.С. Ганькова, канцэртмайстар Э.Э. Шырынаў);

Іван Крывецкі (намінацыя «ударныя інструменты»)Дыпламант (настаўнік А.М. Андрэйчыкаў, канцэртмайстар Э.Э. Шырынаў).

Віншуем нашых лаўрэатаў, дыпламантаў і іх настаўнікаў з годнымі вынікамі і зычым новых творчых здзяйсненняў!