Віншуем Ганну Томіну – пераможцу VI фестывалю-конкурсу фартэпіяннай музыкі «Інтэрмецца», які адбыўся 19 сакавіка ва УА «Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў»!
Выступленні канкурсантаў ацэньвала прафесійнае журы пад старшынствам Заслужанага дзеяча мастацтваў РБ, прафесара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Ўладзіміра Мікалаевіча Няхаенкі.
Рашэннем журы вучаніца 7 класа фартэпіяннага аддзялення Ганна Томіна (настаўнік Ірына Валянцінаўна Бяганская) была ганаравана вышэйшай узнагароды конкурсу – Гран-пры!
Зычым Ганне новых перамог і далейшых творчых поспехаў!