Віншуем пераможцаў VI Рэспубліканскага адкрытага конкурсу маладых выканаўцаў «Беларускiя таленты» 2019!

Штогод у Мінску праходзіць Рэспубліканскі адкрыты конкурс маладых выканаўцаў «Беларускiя таленты».

З 8 па 15 снежня 2019 года музычны адукацыйны цэнтр «Эстрадная Школа Талентаў» пры падтрымцы грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз музычных дзеячаў», культурна-спартыўнага цэнтра «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі», «Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай г. Мінска» праводзілі яго ў шосты раз.

Конкурс сабраў маладых і таленавітых выканаўцаў амаль з усіх рэгіёнаў рэспублікі. Выступленні праходзілі па некалькіх намінацыях (інструментальнае выканальніцтва, вакал і выяўленчае мастацтва, харэаграфія і тэатр).

Конкурсныя выступленні ацэньвала прафесійнае журы, у склад якога ўваходзілі лаўрэаты і дыпламанты конкурсаў, педагогі, артысты, кіраўнікі творчых калектываў, заслужаныя дзеячы культуры.

Нашу школу на конкурсе прадставілі наступныя вучні:

Лізавета Бяганская – Лаўрэат I ступені (настаўнік І.А. Мышкоўская)

Кірыл Калодка – Лаўрэат III ступені (настаўнік І.А. Мышкоўская)

Улада Агеенка – Лаўрэат III ступені (настаўнік І.А. Мышкоўская)

Ганна Паўлоўская – Лаўрэат III ступені (настаўнік І.А. Мышкоўская)

Мурад Галадушка – Лаўрэат II ступені (настаўнік А.Р. Ягораў, канцэртмайстар Д.А. Сцец)

Сафія Сангдэль – Лаўрэат III ступені (настаўнік Н.А. Ільюшчанкава, канцэртмайстар В.М. Драч)

Валерыя Шыянок – Лаўрэат III ступені (настаўнік Н.А. Ільюшчанкава, канцэртмайстар В.М. Драч)

Цімафей Чаркасаў – Дыплом III ступені (настаўнік Н.А. Ільюшчанкава, канцэртмайстар В.М. Драч)

Ксенія Філіпенка – Лаўрэат II ступені (настаўнік В.Ф. Калядка, канцэртмайстар Т.А. Камай)

Васіліса Бандарчук – Дыплом I ступені (настаўнік Э.Л. Каліноўскі, канцэртмайстар І.М. Тушынскі)

Настасся Ліпень – Дыплом II ступені (настаўнік В.У. Мегрэлішвілі, канцэртмайстар Д.А. Анцюкова)

Арына Ляскоўская – Дыплом III ступені (настаўнік В.У. Мегрэлішвілі, канцэртмайстар Д.А. Анцюкова)

Сю Чэньсі – Лаўрэат II ступені (настаўнік Т.А. Камай)

Ніка Маслёнчанка – Лаўрэат II ступені (настаўнік Н.І. Чарнавокая)

Аліна Раткевіч – Дыплом I ступені (настаўнік Н.І. Чарнавокая)

Віншуем нашых вучняў і іх выкладчыкаў з выдатнымі вынікамі! Ганарымся вамі і зычым новых творчых поспехаў!