Аддзяленне струнных народных інструментаў нашай школы прадстаўлена цэлым шэрагам інструментаў:
Дзейнасць аддзялення пачалася з 1948 года. Заснавальнікамі з’яўляліся Аркадзь Астрамецкі – народны артыст БССР, выкладчык класа цымбалаў, і Міхаіл Лісіцын – заслужаны дзеяч культуры БССР, настаўнік класа домры і кіраўнік аркестра рускіх народных інструментаў. У розныя перыяды дзейнасці школы на аддзяленні працавалі і зрабілі значны ўнёсак такія вядомыя музыкі-выканаўцы, як Георгі Іванавіч Жыхараў, Мікалай Вікенцьевіч Прашко. Яны выгадавалі вартую змену выканаўцаў і выкладчыкаў. Сярод іх – заслужаная артыстка БССР Таццяна Сцяпанава, лаўрэаты рэспубліканскага конкурсу Уладзімір Гародкін і Сяргей Забаронак, артысты Дзяржаўнага аркестра народных інструментаў імя І.Жыновіча – Наталля Трус і Лілія Трус.
У розныя гады на аддзяленні паспяхова працавалі: Т.М.Раманоўская (першая загадчыца аддзялення), С.А.Касцючык (заг. аддзялення з 1977 па 1979 г.), Ц.А.Будоўская, Т.У.Дорасева, М.М.Дорасеў, А.М.Жураўскі, М.М.Шыла, І.П.Патлаты.
У цяперашні час на аддзяленні працуюць: В.І.Скобеюс (заг. аддзялення з 2014 г.), М.М.Тушынскі (заг. аддзялення з 2003 г. па 2014 г.), В.У.Громаў, В.Ф.Калядка, Г.Г.Ахметава (заг. аддзялення з 1979 па 2003 г.), В.М.Лыскавец, М.С.Матох, Т.А.Галуза, Т.Ю.Лапцёнак, А.І.Атраднаў, В.П.Дзмітрачэнка, П.І.Бортнік, Ю.Д.Малышкіна, Я.М.Макарыч. Свой унёсак таксама робяць настаўнікі-сумяшчальнікі М.М.Марэцкі, Н.А.Корсак, Ю.Л.Жайловіч.
На базе аддзялення створаныя і вядуць актыўную канцэртную дзейнасць узорны ансамбль балалаек “Залатая горка” (кір. М.М.Тушынскі), ансамбль гітарыстаў (кір. В.У.Громаў), ансамбль дамрыстаў-мандаліністаў “Акцэнт” (кір. В.Ф.Калядка) і ансамбль цымбалістаў (кір. В.І.Скобеюс).
На аддзяленні доўгі перыяд вядзе сваю творчую дзейнасць аркестр народных інструментаў. У 2008 годзе калектыву пад кіраўніцтва Г.У.Несялоўскага нададзена званне “Ўзорнага”. З 2010 года аркестр узначальвае В.К.Шымчак.
За час існавання аддзела шэраг вучняў заваявалі званні лаўрэатаў гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Сярод іх стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі Дзмітры Лонскі, Аляксандр Барысёнак (клас М.М.Тушынскага), Аляксандр Шапчыц (клас А.М.Жураўскага), Ян Скрыган (клас М.М.Шылы).
За апошнія гады гэты спіс папоўніўся імёнамі: стыпендыяты Спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі Яна Пяровіч і Аляксей Аўчыннікаў, уладальнік Прэміі і звання дыпламанта Спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі Вольга Князева (наст. В.Ф.Калядка), Міхаіл Рабцэвіч, Максім Кірыкаў, Віктар Пятроўскі, Андрэй Давідовіч, двойчы ўладальнік Прэміі і звання дыпламанта Спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі Яраслаў Макарыч (наст. В.У.Громаў), Яўген Дзімідчык, Вадзім Канаш, Андрэй Малейка, уладальнік заахвочвальнай прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі Георгі Квакін (наст. М.М.Тушынскі), Вікторыя Жданава, Аляўціна Мохарава (наст. В.М.Лыскавец), Паліна Петручэня, Кацярына Равянок, Вікторыя Драздоўская (наст. В.І.Скобеюс), Васіль Вярбіцкі (наст. А.І.Атраднаў).
Аддзяленне ўвесь час папаўняецца маладымі кадрамі – выпускнікамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. На аддзяленні паспяхова працуюць і былыя выпускнікі школы, якія вярнуліся ў родныя сцены ўжо ў новай якасці – настаўнікаў. Гэта выкладчык класа балалайкі Т.Ю.Лапцёнак і таленавіты выпускнік Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І.Глінкі, цяпер студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, дыпламант-фіналіст адборачнага тура конкурсу маладых музыкантаў “Еўрабачанне-2010” – Яраслаў Макарыч.