Віншуем пераможцаў VII Мінскага гарадскога адкрытага конкурсу камерных ансамбляў «Струны Арфея»!

З 22 па 25 лютага 2023 года ва Установе адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж імя М.І. Глінкі» адбыўся VII Мінскі гарадскі адкрыты конкурс камерных ансамбляў «Струны Арфея». На конкурсе былі прадстаўлены ансамблі з Мінска, Віцебска, Бабруйска, Ліды і іншых гарадоў Беларусі.

Аўтарытэтнае журы адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі і выканання конкурсных праграм, разнастайнасць складаў удзельнікаў, а таксама творчы падыход у арганізацыі музычнага спаборніцтва.

У спісах пераможцаў конкурсу – вучні Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 1 імя Л.П. Александроўскай.

Ганаровае званне Лаўрэата I ступені атрымалі трыа Міхаіл Шарай, Данііл Шарай і Ульяна Давыдоўская!

Падрыхтавалі ансамбль да конкурсу Ірына Ільінічна Мухамядзьярава і Вольга Аляксандраўна Аўчыннікава.

Дыпламантамі конкурсу таксама сталі два дуэты:

Эма Карповіч і Варвара Крывенка (настаўнікі Надзея Пятроўна Цэхановіч, Вікторыя Ігараўна Бяляўская),

Фідэль Бароўскі і Ніка Маслёнчанка (настаўнікі Наталля Анатольеўна Лянкевіч, Наталля Іванаўна Чарнавокая).

Віншуем вучняў і іх настаўнікаў з годным выступленнем і зычым далейшых поспехаў і новых перамог!

Урачыстая цырымонія закрыцця і гала-канцэрт лаўрэатаў I ступені:https://www.youtube.com/live/Ub9gJJMC8RQ?feature=share