19 лютага ў Дзіцячай музычнай школе № 8 імя Р.Р. Шырмы адбыўся этап IX Рэспубліканскага адкрытага конкурсу маладых выканаўцаў «Беларускія таленты»-2023, прысвечаны інструментальнаму выканальніцтву. Арганізатар конкурсу – Музычны адукацыйны цэнтр і фестывальны праект «Эстрадная Школа Талентаў».
Дзіцячую музычную школу мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай паспяхова прадставіла вучаніца 3 класа Наталля Шуляк (клас настаўніка Анастасіі Сяргееўны Жыдаловіч, канцэртмайстар Эльдар Эльмаравіч Шырынаў). Па рашэнні кампетэнтнага журы ў намінацыі «Духавыя інструменты. Флейта» Наталля стала Лаўрэатам III ступені!
Віншуем Наталлю, яе настаўніка і канцэртмайстра з дастойным вынікам! Зычым дасягнення новых творчых вышынь!

