Напярэдадні старога Новага года на аддзяленні духавых і ўдарных інструментаў прайшло «Прысвячэнне ў першакласнікі».
Навучэнцы першага года навучання ўпершыню выступілі на сцэне Вялікай залы школы. У іх выкананні прагучалі падрыхтаваныя канцэртныя праграмы.
У гэты вечар павіншаваць і падтрымаць дзяцей прыйшлі іх бацькі, а таксама Дзед Мароз і Снягурка!






