Пасяджэнне гарадской метадычнай секцыі па спецыяльнасці «Музычна-тэарэтычныя дысцыпліны»

29 снежня 2022 года ў Дзіцячай музычнай школе мастацтваў №1 імя Л.П. Александроўскай прайшло пасяджэнне гарадской метадычнай секцыі па спецыяльнасці «Музычна-тэарэтычныя дысцыпліны».

У ходзе пасяджэння адбыўся абмен вопытам работы па актуальных напрамках педагагічнай дзейнасці.

Штогод настаўнікі ДШМ г. Мінска прымаюць актыўны ўдзел у метадычных канферэнцыях, якія праводзяцца на базе УА «МДМК імя М.І. Глінкі». Так, 4 студзеня 2023 года ў Музычнай галерэі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа адбылася навукова-практычная канферэнцыя «На скрыжаванні традыцый і інавацый». У працы канферэнцыі прынялі ўдзел педагогі-тэарэтыкі з усіх ДШМ г. Мінска і МДМК.

У сваіх выступленнях настаўнікі ДМШМ № 3, 4, 5, 6, а таксама выкладчыкі каледжа абмеркавалі найбольш значныя пытанні выкладання дысцыплін музычна-тэарэтычнага цыкла, абагульнілі назапашаны педагагічны вопыт, падзяліліся сучаснымі метадамі навучання.