16 снежня 2022 года былі падведзены вынікі III Адкрытага дыстанцыйнага конкурсу па музычна-тэарэтычных дысцыплінах «АЗart», які прайшоў на базе МДМК імя М.І. Глінкі. Удзельнікі некалькіх узроставых катэгорый спрабавалі сілы ў напісанні рэцэнзій, крытычных артыкулаў, эсэ, стварэнні мультымедыйных прэзентацый.
Вучаніца 6 класа ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай Антаніна Шпак (настаўнік Алена Валер’еўна Каснерык) прыняла ўдзел у конкурсе ў малодшай узроставай катэгорыі ў намінацыі «Музычны агляд» (тэма «Музычны тэатр Беларусі XVIII – XIX стагоддзяў» і стала Дыпламантам III ступені!
Віншуем Антаніну з паспяховым удзелам! Зычым далейшых перамог у конкурсах!

