Віншуем пераможцаў Адкрытага рэгіянальнага творчага фестывалю-конкурсу дзіцячай творчасці «Крыштальная сняжынка»!

17 снежня 2022 года ў г. Іўе на базе ДУА «Іўеўская дзіцячая школа мастацтваў» прайшоў IV адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс дзіцячай творчасці «Крыштальная сняжынка».

206 юных канкурсантаў паказвалі сваё майстэрства ў наступных намінацыях: «вакальна-харавы жанр», «інструментальны жанр», «мастацкае слова».

Вучні ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай таксама прынялі ўдзел у конкурсе і атрымалі выдатную перамогу! Самую высокую ўзнагароду атрымаў Данііл Васількевіч (клас настаўніка Генадзя Іванавіча Забары, канцэртмайстар Галіна Маратаўна Яхіна) – ён стаў уладальнікам Гран-Пры!

Соф’я Ярмошка (клас настаўніка Ніны Аляксееўны Ільюшчанкавай)Лаўрэат II ступені!

Віншуем Данііла і Соф’ю з перамогай! Зычым заваявання новых музычных вяршыняў!