I Мінскі харавы фестываль-конкурс патрыятычнай песні імя А.П. Граса

23 – 25 лістапада 2022 года ў Мінску ўпершыню праходзіць Харавы фестываль-конкурс патрыятычнай песні імя А.П. Граса. Ён арганізаваны ўпраўленнем культуры Мінгарвыканкама сумесна з Мінскім дзяржаўным музычным каледжам імя М.І. Глінкі.

Партнёрамі фестывалю-конкурсу выступілі ГА «Беларускі саюз кампазітараў», адміністрацыя Цэнтральнага раёна г. Мінска і Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Для ўдзелу ў фестывалі-конкурсе пададзена 45 заявак ад харавых калектываў, з іх – 32 калектывы (каля 1000 харавых артыстаў) прымуць удзел у вочнай форме пра-слухоўванняў, якія праходзяць у Габеленавай зале каледжа 23 і 24 лістапада, 13 хораў – прымаюць удзел у конкурсе дыстанцыйна.

Узнагароджанне пераможцаў і заключны канцэрт фестывалю-конкурсу адбудуцца ў пятніцу 25 лістапада ў 17:00 у месцы, дзе злучыліся Слава і Памяць пра подзвіг нашага народа – Зале Перамогі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Віншуем Узорны дзіцячы хор «ТОНІКА» (кіраўнік – С.А. Белая, канцэртмайстар – Д.А. Сцец) і Хор фартэпіяннага аддзялення (кіраўнік – К.С. Бакун, канцэртмайстар – Д.А. Сцец) з паспяховым выступам і высокай ацэнкай журы!