Пасяджэнне гарадской метадычнай секцыі па музычна-тэарэтычных дысцыплінах

14 кастрычніка 2022 года ў ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай прайшло пасяджэнне гарадской метадычнай секцыі па музычна-тэарэтычных дысцыплінах.

На паседжанні старшыня секцыі Н.А. Лінкевіч правяла падрабязны аналіз вынікаў V Міжнароднай асветніцкай акцыі «Усеагульная музычная дыктоўка». 6 кастрычніка адбылася прэс-канферэнцыя інфармацыйнага агенцтва «Тасс» з удзелам прадстаўнікоў Расіі, Казахстана і Беларусі, на якой абмяркоўваліся вынікі акцыі, геаграфія ўдзельнікаў, асаблівасці заданняў, а таксама новыя напрамкі сезона. Усяго было напісана 8,9 тысяч работ, з іх на «выдатна» – больш за 4,6 тысяч, трансляцыю з галоўнай пляцоўкі акцыі ў РАМ імя Гнесіных паглядзелі 1 млн 682,9 тысяч разоў.

Праект атрымаў шырокі рэзананс у горадзе Мінску. 155 удзельнікаў напісалі 211 дыктовак розных узроўняў складанасці. Была адзначана прафесійная арганізацыя, якасная падрыхтоўка вучняў: 82 чалавекі напісалі 98 дыктоўак на «9» і «10».

У рабоце пасяджэння прыняла ўдзел старшыня цыклавой камісіі «Музыказнаўства» МДМК імя М.І. Глінкі С.П. Рудэнка.  У цэнтры абмеркавання былі разгледжаны пытанні ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі і ўдасканалення работы з адоранымі навучэнцамі, план работы секцыі на бягучы навучальны год з удзелам у метадычных канферэнцыях, семінарах, канкурсах, алімпіядах (у тым ліку «Златагорская вясёлка» на базе ДМШМ № 1).