Анонс канцэрта, прысвечанага Тыдню бацькоўскай любові

15 кастрычніка ў 11.30 навучэнцы падрыхтоўчага аддзялення і 1 класа запрашаюць у залу камернай музыкі ДМШМ № 1 імя Л.П. Александроўскай на святочны канцэрт-дэбют, прысвечаны Тыдню бацькоўскай любові.

Сёлета ў Беларусі плануюць маштабна адзначыць дзве важныя даты – Дзень маці і Дзень бацькі. Першая супадае з Пакровам Найсвяцейшай Багародзіцы – яго святкуюць 14 кастрычніка. Другую – Дзень бацькі – беларусы адзначаць у 2022 годзе ўпершыню 21 кастрычніка. Прамежак часу паміж гэтымі датамі назвалі Рэспубліканскім Тыднем бацькоўскай любові.