У верасні 2022 года на базе нашай школы арганізавана практыка для замежных студэнтаў факультэта эстэтычнай адукацыі УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» (спецыяльнасць «Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія»). Студэнты-практыканты наведалі заняткі настаўнікаў вакальна-харавога аддзялення С.А. Белай, К.С. Бакун, І.Д. Лоўчай.



